Знайсці
13.02.2021 / 18:18РусŁacБел

У Японіі адбыўся магутны землятрус

Метэаролагі абвясцілі пагрозу цунамі.

Землятрус магнітудай 7,1 адбылося ў суботу ў Японіі. Паводле нацыянальнага метэаралагічнага ўпраўлення краіны, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на паўночным усходзе Японіі, у раёне прэфектуры Фукусіма, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне абвясціла пагрозу цунамі, аднак падкрэсліла, што небяспекі разбурэнняў у яго выніку не чакаецца. У той жа час па грамадскім тэлебачанні краіны жыхароў заклікаюць не набліжацца да берагавой лініі.

У Токіа ад падземных штуршкоў, якія працягваліся больш за хвіліну, у памяшканнях падала тэхніка, мэбля, спрацоўвала аварыйная сістэма адключэння газу ў дамах. У цяперашні час падземныя штуршкі спыніліся, але японскія метэаролагі папярэджваюць аб магчымасці афтэршокаў.

Магутныя падземныя штуршкі адчуваліся, па меншай меры, у дзесяці прэфектурах паўночнай, паўночна-ўсходняй і цэнтральнай частак Японіі, уключаючы Фукусіму, Міягі і сталічны рэгіён, адзначаюць метэаролагі.

Інфармацыі аб сітуацыі на аварыйнай АЭС «Фукусіма-1», дзе працягваюцца работы па дэмантажы станцыі, пацярпелай ад землятрусу і цунамі 11 сакавіка 2011 года, на дадзены момант не паступала.

З-за землятрусу прыпынены рух хуткасных цягнікоў. Паведамляецца пра пацярпелых.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930