Знайсці
13.02.2021 / 16:55РусŁacБел

З'явілася відэа, на якім сілавік б'е жыхара «плошчы Пераменаў»

Жыхары дамоў з «плошчы Пераменаў» у Мінску падзяліліся з Tut.by відэа з камер назірання за 15 лістапада, калі сілавікі жорстка разагналі тых, хто сабраўся на акцыю памяці загінулага Рамана Бандарэнкі.

На адным з відэа — кабіна ліфта, у якой едуць сілавікі. Калі на адным з паверхаў ліфт спыняецца, адзін з сілавікоў цэліцца з пісталета ў тых, хто ўваходзіць у кабіну, але ўбачыўшы, што гэта свае, прыбірае зброю. Ліфт зноў спыняецца, у кабіну ўводзяць хлопца людзі ў цывільным. Адзін з сілавікоў спрабуе разгаварыць хлопца, але той адмоўчваецца. У гэты момант яму адважвае поўху адзін з сілавікоў у цывільным: «На пытанні адказвай!» Іншыя яго абсякаюць: «Камеры!», маючы на ўвазе, што ў ліфце ёсць сістэма відэаназірання і іх дзеянні могуць запісвацца.

Яшчэ на адным відэа — разгон, які трапіў на камеру відэаназірання каля пад'езда.

Нагадаем, у нядзелю, 15 лістапада мінулага года, сілавікі правялі на сталічнай «плошчы Пераменаў» масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі памяці загінулага Рамана Бандарэнкі. Людзей разагналі, прыбралі мемарыял. Падчас разгону ўжываліся спецсродкі. Частка людзей была вымушаная хавацца ў кватэрах жыхароў «плошчы Пераменаў». Некаторыя вымушана прасядзелі «ў гасцях» усю ноч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930