Знайсці
13.02.2021 / 11:48РусŁacБел

Байдэн збіраецца зачыніць турму ў Гуантанама

Як заявіла ў пятніцу прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі, турма будзе закрытая да заканчэння першага прэзідэнцкага тэрміну Байдэна, піша «Голас Амерыкі».

У студзені аб неабходнасці зачыніць турму ў Гуантанама таксама заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін. Ён прапанаваў забяспечыць асобам, якія застаюцца ў турме, прававую дапамогу і гуманнае стаўленне, а таксама распрацаваць план дзеянняў для перамяшчэння зняволеных.

Вайсковая турма ў Гуантанама — на тэрыторыі не ЗША, а Кубы — была створана ў студзені 2002 года, пасля пачатку вайны ў Афганістане. У Гуантанама накіроўваліся падазраваныя ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў, у тым ліку за ўдзел у дзейнасці міжнародных тэрарыстычных структур.

Турма ў Гуантанама набыла сумную вядомасць пасля абвінавачванняў з боку праваабаронцаў, якія сцвярджалі, што да зняволеных ужываліся катаванні, а іх прававы статус заставаўся невядомым.

Зачыніць турму ў Гуантанама абяцаў яшчэ Барак Абама падчас барацьбы за прэзідэнцтва. Ён выдаў загад, які прадугледжвае закрыццё турмы. Некалькі дзясяткаў зняволеных былі перададзеныя іншым дзяржавам. Пасля гэтае рашэнне было адменена прэзідэнтам Дональдам Трампам, які таксама дазволіў садзіць у турму ў Гуантанама новых зняволеных.

На піку ў Гуантанама ўтрымлівалася каля 780 чалавек, цяпер іх 40.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031