Знайсці
13.02.2021 / 10:32РусŁacБел

Эксперт: Не ўсе антыцелы эфектыўныя супраць каранавіруса

Масачны рэжым можа быць неабходны, пакуль не з'явяцца звесткі аб частаце і наступствах паўторных заражэнняў каранавірусам.

Такое меркаванне ТАСС выказаў дырэктар расійскага Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў імя Марціноўскага Сечанаўскага ўніверсітэта Аляксандр Лукашаў.

«Гарантый, што не будзе паўторнага заражэння, няма. Мы ведаем, што паўторнае заражэнне магчыма, але мы не ведаем, наколькі гэта часта, таму што мы нават пра першасныя выпадкі, колькі людзей у нас хоць бы адзін раз сустракаліся з вірусам, ведаем досыць цьмяна. Паўторныя выпадкі адсочваць на парадак цяжэй, таму мы ведаем, што яны бываюць, але не ведаем, наколькі часта, і пакуль мы гэтую інфармацыю не атрымаем, мы носім маскі», — сказаў эксперт.

Лукашаў таксама адзначыў, што толькі частка — прыкладна 10-20% — антыцелаў, што выпрацоўваюцца да любога віруса, эфектыўная супраць яго, і паўплываць на іх колькасць вельмі складана.

«Імунная сістэма апрыёры «не ведае», якое з антыцелаў будзе больш эфектыўным, і выпрацоўвае выпадковым чынам цэлы «пул» антыцелаў. Аднак вялікая частка з іх не будзе нейтралізаваць вірус. У некаторых выпадках «лішнія» антыцелы могуць нават перашкаджаць — яны могуць не пускаць віруснейтралізуючыя антыцелы да віруса», — падкрэсліў спецыяліст.

Па яго словах, большасць існуючых тэстаў паказваюць узровень усіх антыцелаў, а не толькі эфектыўных.

«Вызначыць віруснейтралізуючыя антыцелы можна толькі ў спецыялізаваных лабараторыях, выкарыстоўваючы жывы вірус. Наколькі я ведаю, у Расіі цяпер толькі пяць-шэсць інстытутаў могуць гэта зрабіць, і як камерцыйная паслуга дадзенае даследаванне недаступнае», — дадаў Лукашоў.

Ён нагадаў і пра тое, што антыцелы знаходзяцца ў крыві, а каранавірус, як мінімум у першыя дні пасля заражэння, размнажаецца на слізістых абалонках. «Гэта значыць, яны не асабліва перашкаджаюць заражэнню і першаснаму размнажэнню віруса. Антыцелы не заўсёды прызначаныя для прадухілення заражэння, але могуць дапамагчы арганізму справіцца з інфекцыяй хутка і незаўважна для чалавека ці хаця б знізіць верагоднасць цяжкай хады захворвання. Таму калі шмат антыцелаў — гэта добра, але нават гэта не можа на 100% гарантаваць, што клеткі ў ротаглотцы не могуць быць заражаныя», — сказаў эксперт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930