Знайсці
12.02.2021 / 20:43РусŁacБел

Брусель: Ліст Лукашэнку з тытулам «прэзідэнт» не азначае, што ён легітымны кіраўнік дзяржавы

Прэсавы прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана патлумачыў «Свабодзе», што нядаўні ліст ад Эўракамісіі і СААЗ Аляксандру Лукашэнку, у якім ён называецца прэзыдэнтам, не азначае, што Брусэль лічыць яго легітымным кіраўніком дзяржавы.

«Ліст быў накіраваны Аляксандру Лукашэнку ў якасьці будучага старшыні Садружнасьці Незалежных Дзяржаў з запрашэньнем Беларусі ў ACT (Ініцыятыву паскарэньня доступу да сродкаў для барацьбы з COVID-19. — РС) у гэтай якасьці», — сказаў «Свабодзе» Пэтэр Стана.

«СААЗ, якая лідэравала ў рассылцы сумесных запрашэньняў, вырашыла выкарыстаць у афіцыйным паштовым адрасе тытул прэзыдэнта рэспублікі. Гэта ніякім чынам не азначае зьмены ўсталяванай пазыцыі ЭЗ, які лічыць, што Лукашэнка ня мае дэмакратычнай легітымнасьці», — дадаў ён.

Пэтэр Стана таксама адзначыў, што СААЗ прызнала памылку ў выкарыстаньні ў лісьце подпісу кіраўніцы Эўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен. Паводле Стана, ліст меўся быць падпісаны камісаркай Эўракамісіі Стэляй Кірыякідэс.

Напярэдадні прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала ў тэлеграм-канале «Пул Першага» копію ліста ад кіраўніцы Эўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен і кіраўніка Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдраса Гебрэесуса, дзе да яго зьвяртаюцца як да «прэзыдэнта» Беларусі.

«Пішуць адно, а на Захадзе вітаюць іншых. Маглі напісаць экс-прэзыдэнту, былому прэзыдэнту ці беларускаму народу. Тым ня менш я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар», — пракамэнтаваў гэты ліст Лукашэнка падчас Усебеларускага народнага сходу.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930