Знайсці
12.02.2021 / 18:53РусŁacБел

Кіроўца, які сігналіў 11 лютага на праспекце Незалежнасці, атрымаў 15 сутак

За аўтамабільны сігнал 11 лютага на праспекце Незалежнасці мужчыну арыштавалі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Суд Цэнтральнага раёна арыштаваў сёння на 15 сутак аўтамабіліста Паўла Падаляку, які ўчора сігналіў на праспекце Незалежнасці. Каля 9-й раніцы яго спыніў рэгуліроўшчык каля цырка і сказаў, што яму перадалі па рацыі, што ён «падаў гукавы сігнал». З супрацоўнікам ДАІ Павел на сваёй машыне праехаў у Цэнтральнае РУУС. І там ва ўнутраным дворыку за закрытай брамай ён нібыта адмовіўся прайсці ў РУУС, пачаў упірацца нагамі і хапацца за форменнае абмундзіраванне супрацоўніка. На яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП за непадпарадкаванне. Але ў РУУС яму прапаноўвалі падпісаць пратакол, што ён стаяў на Незалежнасці і выкрыкваў лозунгі.

У судзе дапыталі сведку-супрацоўніка, на што Павел Падаляка сказаў: «Дзе ў чалавека сумленне? Усё, што кажа сведка, глупства, а дурных пытанняў у мяне няма».

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Паўла вінаватым па арт. 23.4 КаАП і арыштаваў яго на 15 сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930