Знайсці
12.02.2021 / 18:43РусŁacБел

Бел-чырвона-белыя жалюзі на балконе зноў прызналі несанкцыянаваным пікетам

Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Наталля Панасенка аштрафавала на 15 базавых велічынь (435 рублёў) магіляўчанку Ірыну Брыль за жалюзі бел-чырвона-белай расфарбоўкі, якія віселі ў яе на закрытым балконе, паведамляе 6tv.by.

Чарговы суд прайшоў 12 лютага 2021 года па арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Прадметам правапарушэння суддзя Панасенка прызнала бел-чырвона-белыя жалюзі, якія амаль паўгода — з сярэдзіны жніўня 2020 года па 27 студзеня 2021 года віселі на балконе сёмага паверха ў доме па вуліцы 30 гадоў Перамогі. Тым самым суддзя пагадзілася з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным Ленінскім РАУС аб тым, што вывесіўшы на балконе жалюзі такой расфарбоўкі, Ірына Брыль стала ўдзельніцай масавай акцыі, недазволенага ўладамі пікету. Міліцыянеры нават правялі ператрус у кватэры, дзе пражывае так званая правапарушальніца са сваёй сям'ёй, канфіскаваўшы ў яе ноўтбук, тэлефон з зараднай прыладай і, вядома, жалюзі.

Падчас судовага пасяджэння Ірына Брыль казала, што вывесіла ў жніўні такія жалюзі ў знак салідарнасці з удзельнікамі пратэстаў. І гэтыя жалюзі віселі не ў нейкім грамадскім месцы, а ў кватэры.

«У чым я вінаватая? Я не пайшла гуляць з гэтымі жалюзі па горадзе. Яны знаходзіліся на маёй тэрыторыі», — казала Ірына Брыль, адмовіўшыся падчас суда прызнаваць сваю віну.

Тым не менш суддзя Панасенка аштрафавала яе на 435 рублёў, жалюзі пастаноўлена знішчыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930