Знайсці
12.02.2021 / 17:21РусŁacБел

«Апошні раз такое абвінавачванне тычылася выбуху ў мінскім метро». У Смаргоні судзяць гальшанца за тэрарызм

11 лютага суд Смаргонскага раёна працягнуў разгляд справы ў дачыненні да Івана Вярбіцкага. На судзе выступілі сведкі, даследавалі рэчавыя доказы, піша «Рэгіянальная газета».

Шульжыцкі працуе настаўнікам фізкультуры. 21 кастрычніка ён ішоў па цэнтры Ашмянаў, калі да яго пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паўдзельнічаць у ператрусе ў якасці панятога. Шульжыцкі бачыў, як Вярбіцкі рве дакумент, які яму далі супрацоўнікі, а пасля ён жа разбіў тэлефон аб машыну. Па словах сведкі, аніякай агрэсіі з боку абвінавачанага не заўважыў.

Шульжыцкага адвезлі назад у Ашмяны, далей ён камунікаваў толькі са следчым на папярэднім следстве.

Адвакат Крывалапаў хадайнічаў аб выкліку сведак Мулінковай і Мардовіч, якія былі ў чаце «Ашмяны», дзе абвінавачаны пакінуў каментары, што ляглі ў аснову крымінальнай справы. Мулінкова і Мардовіч паяснілі, што не ўспрынялі гэтыя допісы сур’ёзна. Абедзве сказалі, што ўспрынялі каментары ў тэлеграм-чаце як жарт.

Абаронца Вярбіцкага заўважыў, што паведамленні Вярбіцкага дагэтуль застаюцца даступнымі ў чаце «Ашмяны».

— Мой падабаронны абвінавачваецца не ў закліках да акту тэрарызму. Яго абвінавачваюць у асабліва цяжкім злачынстве. Апошні раз такое абвінавачванне тычылася выбуху ў метро ў Мінску. Органы папярэдняга следства і далей дзяржаўны абвінаваўца ўспрымаюць дзеянні майго падабароннага як звыш павышаную грамадскую небяспеку — акт тэрарызму. То чаму не прынятыя ўсе меры, каб гэтыя допісы ў тэлеграм-канале былі ліквідаваныя? — запытаўся абаронца.

Сам Вярбіцкі заявіў, што суд па яго справе — гэта паказальны працэс.

У судзе праглядзелі відэазапіс ператрусу, суддзя яшчэ раз даследавала вынікі камп’ютарна-тэхнічнай экспертызы. Дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў аб выкліку Бяляева, які быў панятым пры ператрусе ў Вярбіцкага. Абвінаваўца абяцаў забяспечыць яўку Бяляева, бо ён праходзіць тэрміновую службу ў арміі.

Наступнае пасяджэнне пройдзе 16 лютага.

14 кастрычніка Іван Вярбіцкі пакінуў некалькі каментарыяў у тэлеграм-чатах «Ашмяны» і «Астравец для жыцця», якія абвінавачванне расцэньвае як акт тэрарызму. 21 кастрычніка Вярбіцкі разарваў пастанову аб ператрусе. У той жа дзень у доме бацькоў у Гальшанах, дзе жыў Вярбіцкі, падчас ператрусу знайшлі некалькі дзясяткаў патронаў і порах.

Вярбіцкага абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку і ў акце тэрарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930