Знайсці
12.02.2021 / 16:46РусŁacБел

У Мінску прайшоў суд над журналісткай Tut.by Надзеяй Калінінай: яе аштрафавалі на 2320 рублёў

12 лютага працягнуўся суд над журналісткай Tut.by Надзеяй Калінінай. Яе затрымалі 29 студзеня, калі яна спрабавала трапіць на з'езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Мінску, і абвінавачвалі на двух артыкулах — 23.34 і 23.4 КаАП. Амаль трое сутак Надзея правяла ў ІЧУ на Акрэсціна — у перапоўненай камеры без цёплых рэчаў і сродкаў гігіены. 1 лютага пачаўся суд над ёй, у якім абвясцілі перапынак. Сёння працэс працягнуўся.

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік у судзе Ленінскага раёна Мінска.

На судзе высветлілася, што адміністрацыя Дома культуры не можа даць запісы з відэакамер «у сувязі са збоямі сістэмы відэаназірання».

Акрамя гэтага, Надзея падавала пісьмовыя хадайніцтвы: высветліць асобу і выклікаць у суд кантралёраў-ахоўнікаў, якія адмовіліся прапускаць яе на сход. Але суд палічыў, што «падстаў для выкліку супрацоўнікаў Дома культуры няма». Як і для экспертызы відэазапісу з Дома культуры на прадмет бесперапыннасці і прыкмет мантажу.

Пасяджэнне доўжылася 16 хвілін. Пасля перапынку суддзя Таццяна Шоцік вынесла рашэнне: прызнаць вінаватай і прызначыць штраф — 80 базавых велічынь: 1450 рублёў па 23.34 і 870 рублёў па артыкуле 23.4 КаАП.

Надзею Калініну затрымалі 29 студзеня, калі яна спрабавала трапіць на з'езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Мінску, які праходзіў у Мінскім гарадскім Палацы культуры па адрасе: вул. Маякоўскага, 129. 1 лютага па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да журналісткі прайшоў суд.

У ІЧУ Надзея прабыла амаль трое сутак — без сродкаў гігіены і цёплага адзення ў камеры, у якой на пяць месцаў было 12 чалавек.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930