Знайсці
12.02.2021 / 18:05РусŁacБел

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла грунтоўная кніга пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх літаратараў

Выданне «(Не)расстраляныя» ўтрымлівае ў сабе гісторыі жыцця, абраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, што былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» і 15 лютага паступае ў продаж.

Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі — усяго васямнаццаць асобаў. Некаторыя матэрыялы, што ўтрымліваюцца ў кнізе, публікуюцца ўпершыню. Выданне з’яўляецца часткай агульнага праекта «(Не)расстраляныя», куды ўваходзяць таксама песні на вершы забітых паэтаў ды курс лекцый. Усяго ў працы было задзейнічана каля шасцідзесяці чалавек.

«Праект пачаўся з адчування неперажытасці траўмы, якую атрымала наша грамадства за восемдзесят гадоў да гэтага. Тая рана не тое, што не загаілася, яна працягвала нарываць. Мы не асэнсавалі тыя падзеі, не прынялі іх, не асудзілі і не зрабілі высновы. Менавіта таму стала магчыма ўся гэтая папярэдняя і далейшая жэсць ужо ў сучаснай Беларусі», — пісаў у фэйсбуку аўтар ідэі і адзін са складальнікаў выдання Сяргей Будкін.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». Пасля студзеньскага візіту ДФР рахункі выдавецтва заблакаваныя, таму надрукаваць «(Не)расстраляных» атрымалася дзякуючы падтрымцы партнёра — віленскай друкарні Petro Ofsetas, якая дала адтэрміноўку аплаты.

У продаж «(Не)расстраляныя» выйдуць накладам толькі сто экзэмпляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера