Знайсці
12.02.2021 / 15:20РусŁacБел

Затрыманага ў пераходзе музыку ў дзень УНС арыштавалі на 20 сутак

Сёння суддзя Дзмітрый Карсюк арыштаваў на 20 сутак затрыманага ўчора ў падземным пераходзе каля станцыі метро «Няміга» музыку Андрэя Драгуна. Ён граў на гітары і спяваў песні.

На 36-гадовага Андрэя міліцыянты з Цэнтральнага РУУС склалі два пратаколы: па ч. 1 арт. 23.34 (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне), паведамляе spring96.org.

Музыка віну не прызнаў ні па адным пратаколе. На працэсе суддзя пытаўся ў 36-гадовага мужчыны дзявочае прозвішча маці.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Андрэя Драгуна вінатаватым па двум пратаколам і асудзіў на 20 сутак адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930