Знайсці
12.02.2021 / 13:21РусŁacБел

У Паўночнай Карэі не знайшлі ідэй па выратаванні эканомікі

Лідар КНДР Кім Чэн Ын раскрытыкаваў працу ўрада і звольніў галоўнага эканаміста краіны, прызначанага месяц таму, з-за таго, што той не знайшоў ідэй па выратаванні эканомікі ад цяперашняга крызісу.

Wikimedia Commons

Пра гэта са спасылкай на рэпартаж паўночнакарэйскага тэлебачання паведамляе Associated Press.

Адначасова кіраўнік дзяржавы прызнаў, што прынятыя раней нацыянальныя планы па развіцці эканомікі не спрацавалі.

Чарговы праект быў абнародаваны ў студзені, але Кім Чэн Ын у чацвер, 11 лютага, абвінаваціў міністраў у нерэальна высокіх мэтах па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і заніжаных мэтах па вытворчасці электраэнергіі.

Ён cказаў, што ўрад праваліў распрацоўку плана ў ключавых эканамічных абласцях і звёў разам разрозненыя паказчыкі абы-як. Па словах лідара краіны, міністры не здольныя выпрацаваць інавацыйны пункт гледжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930