Знайсці
11.02.2021 / 19:56РусŁacБел

Дураў распавёў, якой будзе рэклама ў тэлеграме

Стваральнік месенджара Telegram Павел Дураў патлумачыў, па якой схеме карыстальнікам будзе прапаноўвацца рэклама.

У прыватных і групавых чатах ніколі не з'явіцца рэклама, абяцаў ён. Бізнэсмен адзначыў, што паказ рэкламы закране масавыя публічныя Telegram-каналы, пабудаваныя па прынцыпе вяшчання «адзін да многіх», колькасць падпісчыкаў якіх можа дасягаць мільёнаў і якія «маюць мала агульнага з традыцыйным абменам паведамленнямі».

Дураў падкрэсліў, што карыстальніцкія даныя не будуць выкарыстоўвацца для таргетынгу рэкламы, і назваў гэты спосаб збору асабістых даных амаральным. Так, адзначыў заснавальнік месенджара, паступаюць у WhatsApp і Facebook. «Нам падабаецца падыход сэрвісаў, якія клапоцяцца аб прыватнасці, такіх як DuckDuckGo: манетызацыя без збору інфармацыі пра карыстальнікаў. Такім чынам, калі мы ўводзім рэкламу па каналах «адзін да многіх», яна будзе кантэкстнай — на аснове тэмы канала, а не на аснове нейкіх карыстальніцкіх даных», — заявіў Дураў.

«Карыстальнікі змогуць адмовіцца ад рэкламы, але я лічу, што рэклама з улікам прыватнасці — гэта добры спосаб для ўладальнікаў каналаў манетызаваць свае намаганні ў якасці альтэрнатывы данатам або падпіскам, якія мы таксама распрацоўваем, каб прапанаваць ім», — растлумачыў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930