Знайсці
11.02.2021 / 18:43РусŁacБел

Намеснік Генштаба Муравейка: Мы недаацанілі зніжэнне патрыятызму ў грамадстве

У Беларусі прапануюць распрацаваць дзяржаўную праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС генерал-маёр Павел Муравейка, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе.

Падзеі мінулага года праверылі на трываласць Ваенную дактрыну Беларусі, падкрэсліў ён. «Закладзеныя ў яе аснову падыходы па лакалізацыі ваенных пагроз, што выкліканыя каляровымі рэвалюцыямі, дазволілі не дапусціць грамадзянскай вайны ў краіне. Наш народ са сваімі сынамі ў пагонах абараніў Беларусь. Разам з тым стала відавочна, што некаторыя ўнутраныя фактары ў дактрынальнай дакуменце недаацэненыя. Гаворка ідзе аб зніжэнні ў грамадстве ўзроўню патрыятызму», — звярнуў увагу намеснік начальніка Генштаба УС.

Ён адзначыў, што Беларусь убудаваная ў сусветную эканамічную сістэму, адкрытыя рынкі і межы спрыяюць руху працоўных рэсурсаў. «Мы з вамі становімся сведкамі таго, як касмапалітычныя погляды ўкараняюцца ў свядомасць беларусаў. Лічачы сябе людзьмі свету, частка нашых суайчыннікаў гатовыя стаць людзьмі без Радзімы, адмовіцца ад яе абароны, з'ехаць за мяжу і парваць сувязь з роднай зямлёй», — заявіў Павел Муравейка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930