Знайсці
11.02.2021 / 18:07РусŁacБел

Кіраўнік КДБ: Пік пратэснай актыўнасці ў Беларусі пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця

Пік пратэснай актыўнасці ў Беларусі пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця, заявіў сёння старшыня КДБ Іван Церцель на Усебеларускім народным сходзе.

«Беларусь — адна з нямногіх краін, якая выстаяла ва ўмовах рэалізацыі самага жорсткага сцэнара. Як бы ні хацелася закулісным гульцам, пік пратэснай актыўнасці пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця і цвёрда стаіць на шляху далейшага развіцця», — сказаў Іван Церцель.

У той жа час, паводле яго слоў, «урокі мінулага, а таксама даныя, якія паступаюць у КДБ з розных крыніц, у тым ліку ад замежных партнёраў, сведчаць аб тым, што час расслабляцца не прыйшоў».

«Пры падтрымцы зацікаўленых палітычных колаў на тэрыторыі замежных дзяржаў сфармаваныя структуры, у якіх пры фінансавай падтрымцы так званых фондаў, спецслужбаў, якія стаяць за імі, канцэнтруюцца рознага роду ўцекачы, авантурысты, прайдзісветы і проста здраднікі», — заявіў кіраўнік КДБ.

«Мы маем дакладную інфармацыю аб намерах па здзяйсненні актаў тэрарыстычнай накіраванасці на тэрыторыі нашай краіны», — сказаў Іван Церцель.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930