Знайсці
11.02.2021 / 16:25РусŁacБел

Хітры жыхар Гомеля ўгледзеў тэхнічную памылку — і падмануў банк на 1,7 мільёна рублёў

На анлайн-пляцоўцы па таргах валютамі 49-гадовы мужчына ўбачыў памылку: за 1 расійскі рубель давалі 3,43 беларускага (насамрэч павінна быць за 100 расійскіх), паведамляе МУС.

Спачатку ён памяняў маленькую суму: сістэма спрацавала.

Затым накіраваўся ў абменнік, памяняў там усе свае зберажэнні ў далярах на расійскія рублі, закінуў іх на картку і ўжо анлайн прадаў за беларускія рублі.

У банку памылку заўважылі не адразу.

На працягу трох дзён мужчына паспеў правесці 28 аперацый, дзякуючы якім зарабіў больш за 1,7 мільёна рублёў. Толькі потым банк выявіў памылку — адміністрацыя звярнулася ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі, заведзена крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера