Знайсці
11.02.2021 / 15:06РусŁacБел

Латвія на два тыдні забараняе ўезд у краіну «без істотных прычын»

З сённяшняга дня урад Латвіі забараніў уезд на тэрыторыю краіны з неістотных прычын з усіх краін ЕС, ЕЭС, Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Забарона будзе дзейнічаць да 25 лютага, пры гэтым у далейшым яе могуць падоўжыць больш чым на два тыдні.

Delfi

Пра гэта паведамляе Delfi.

Як паведамляецца, папраўкі ў распараджэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча, якія ўступілі ў сілу ў чацвер, прадугледжваюць, што ўезд у Латвію будзе дазволены толькі пры неадкладных і важных прычынах. Такімі ёсць: праца, вучоба, ўз'яднанне сям'і, лячэнне, транзіт або суправаджэнне непаўналетніх, вяртанне на пастаяннае месца жыхарства або наведванне пахавання.

Акрамя таго, у краіну часова не будуць ажыццяўляцца міжнародныя пасажырскія перавозкі праз аэрапорты, парты і на аўтобусах з Брытаніі, Ірландыі, Партугаліі і ў гэтыя краіны з-за высокай распаўсюджанасці новых штамаў COVID-19. З дазволу міністра могуць ажыццяўляць пасажырскія перавозкі, але не больш як пяці пасажыраў.

Нагадаем, у Латвіі працягнулі рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за COVID-19 да 6 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930