Знайсці
11.02.2021 / 19:26РусŁacБел

Расія абганяе ЗША ў гіпергукавой зброі

ЗША надае шмат увагі распрацоўцы гіпергукавой зброі. Аднак Расія ўжо зрабіла вялікі крок у гэтым кірунку, а на гэтым тыдні з’явілася прапанова, каб гіпергукавая зброя стала асновай расійскіх сіл стрымлівання.

Фота Depositphotos.com

Гіпергукавая зброя — ракетная зброя, здольная здзяйсняць палёт у атмасферы з гіпергукавой хуткасцю (больш за 5 Махаў) і манеўраваць з выкарыстаннем аэрадынамічных сіл.

«Узмацняецца патэнцыял сіл няядзернага стрымлівання, перш за ўсё высокадакладнай зброі. Іх аснову будуць складаць гіпергукавыя комплексы», — заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на штогадовай аператыўна-мабілізацыйнай нарадзе з кіруючым складам Узброеных Сіл у аўторак. Па ацэнцы міністра абароны, «армія і флот заўсёды выконваюць задачы, якія патрабуюць ад камандзіраў глыбокага валодання абставінамі, ведання магчымасцей сваіх сіл і сродкаў, творчага падыходу і разумнай ініцыятывы».

На мінулым тыдні Шайгу абмяркоўваў з расійскім ваенным кіраўніцтвам дадатковыя закупкі гіпергукавой і высокадакладнай зброі вялікай далёкасці, паведамляе The National Interest. 

«Пытанне распрацоўкі і ўвядзення ў эксплуатацыю высокадакладнай зброі вялікай далёкасці знаходзіцца на асаблівым кантролі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — сцвярджае Шайгу. «У красавіку мы павінны паведаміць кіраўніку дзяржавы аб прагрэсе ў гэтай галіне».

Распрацоўка гіпергукавой зброі — адна з галін, у якой Масква мае значную і патэнцыйна сур’ёзную перавагу перад ЗША. Расія выпрабоўвае новы клас гіпергукавых ракет «Цыркон», якія паказваюць вельмі высокую хуткасць (да 8 Махаў). Патэнцыйная цэль не мае часу на рэакцыю.

Гіпергукавыя ракеты настолькі хуткія, што ім не патрэбна выбухоўка, бо ўсё, што рухаецца з гіпергукавой хуткасцю выклікае выбух, калі дасягае цэлі. У той жа час ухіліцца ад такой зброі амаль немагчыма.

Лічыцца, што Расія стала першай дзяржавай, якая стварыла гіпергукавыя ракеты падводнага базіравання. Гэта дазваляе ракетаносцу заставацца нябачным і больш мабільным. Каб запусціць ракеты, не трэба ўсплываць на паверхню, таму падводныя лодкі могуць яшчэ бліжэй падплываць да цэлі і скарачаць абмежаваны час для рэакцыі цэлі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930