Знайсці
11.02.2021 / 14:32РусŁacБел

Мінфін Беларусі абверг інфармацыі пра новы расійскі крэдыт

Мінфін Беларусі абверг чуткі аб запыце ў Расіі крэдыту на тры мільярды даляраў за кошт рэшты сродкаў раней выдадзенага крэдыту на будаўніцтва БелАЭС.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка беларускага ведамства Ірына Комар, перадае «Інтэрфакс».

«Мы працуем па раней вызначаных дамоўленасцях і не запытвалі датэрмінова атрымаць сродкі. Інфармацыю не пацвярджаем», — сказала яна.

Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў казаў пра падрыхтоўку сустрэчы лідараў Расіі і Беларусі. Па яго словах, яе парадак яшчэ фарміруецца.

Таксама «КоммерсантЪ» паведаміў, што на сустрэчы ў лютым Лукашэнка папросіць у Пуціна права патраціць сродкі, якія засталіся ад будаўніцтва Беларускай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930