Знайсці
11.02.2021 / 14:05РусŁacБел

Беларускі фільм трапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю. Яго асноўная частка здымалася пасля выбараў у жніўні

Берлінскі кінафестываль, што гэтым разам раздзеліцца на дзве часткі і пройдзе ў сакавіку і чэрвені, абвясціў праграму. У адну з яго галоўных секцый, Berlinale Special, якую асабіста адбірае дырэктар фестывалю Карла Шатрыян, трапіў дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Кураж». Карціна паказвае ў тым ліку беларускія падзеі жніўня.

«Кураж» расказвае гісторыі трох беларускіх акцёраў і дэманструе, што значыць быць незалежным «мастаком» ва ўмовах беларускай дыктатуры. Сваіх герояў Аляксей Палуян здымаў цягам трох гадоў, але падзеі жніўня ў выніку занялі асноўную частку паўтарагадзіннага фільма. З аператарам яны заспелі Стэлу 9 жніўня, Пушкінскую 10 жніўня, выхад вязняў з Акрэсціна ды іншае — група працавала кожны дзень да канца месяца.

Карціна здымалася ў Беларусі і амаль цалкам беларускай камандай, але фінансаванне праекта — выключна нямецкае.

Рэжысёр Аляксей Палуян — беларус, які жыве ў Германіі, — вядомы кароткаметражным фільмам «Возера радасці» паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Стужка пабывала на сямідзесяці кінафестывалях, атрымала каля трыццаці ўзнагарод і ў адпаведнай намінацыі была кваліфікавана на прэмію «Оскар», праўда, у шорт-ліст не трапіла.

Берлінскі кінафестываль — адзін з галоўных кінафестываляў свету, сёлета пройдзе яго 71-я эдыцыя.

Ірэна Кацяловіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930