Знайсці
10.02.2021 / 19:36РусŁacБел

Праўладныя сацыёлагі: Беларусаў задавальняе цяперашняя канстытуцыя

Каля 60% беларусаў лічаць, што дзейная Канстытуцыя адпавядае грамадскім запытам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар праўладнага аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, каментуючы вынікі так званага «сацыялагічнага даследавання», паведамляе БелТА.

«Базавыя пытанні былі: як вы лічыце, ці адпавядае дзейная Канстытуцыя патрэбам грамадства і дзяржавы? На гэтае пытанне станоўча адказалі 57,8% рэспандэнтаў, адмоўна — 27,3%», — сказаў дырэктар аналітычнага цэнтра.

Паведамляецца і аб тэлефонным апытанні. Яго даныя трохі адрозніваюцца. «60,1% лічыць, што дзейная Канстытуцыя адпавядае грамадскім запытам. У прынцыпе, я таксама так лічу, гэта маё суб'ектыўнае меркаванне. Але, аказваецца, яго падзяляе большасць жыхароў краіны», — адзначыў Сяргей Мусіенка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930