Знайсці
10.02.2021 / 19:07РусŁacБел

Палітзняволенага праграміста асудзілі на 4 гады калоніі за «ўзвядзенне барыкад» 10 жніўня на Пушкінскай

Суд Ленінскага раёна 10 лютага асудзіў на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавацілі ва ўзвядзенні барыкад з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. «Пушкінская», дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Асноўны доказ віны Рамана — адна фатаграфія з яго тэлефона, паведамляюць праваабаронцы.

Віну палітвязень не прызнаў, ён растлумачыў на судзе, што прыбіраў агароджу з дарогі, каб вызваліць праход і прайсці ў госці да цёткі. Увесь суд над праграмістам заняў толькі тры гадзіны. Суддзя Таццяна Шоцік таксама вынесла вызначэнне: паведаміць пра прысуд і пакаранне Канановіча ў арганізацыю, дзе ён працаваў праграмістам да затрымання, каб супрацоўнікі гэтай фірмы не ўдзельнічалі ў масавых беспарадках.

Палітвязень цалкам не прызнаў віну. Раман Канановіч на судзе растлумачыў, што дапамог 10 жніўня незнаёмым людзям перацягнуць агароджу, спрабуючы яе перасунуць цалкам на зялёную зону, каб вызваліць праход, каб бесперашкодна працягнуць шлях. 

«Пры мне ніхто, уключаючы мяне, агароджу на праезную частку не перацягнуў. Я працягнуў рух да метро «Пушкінская» па тратуары», — кажа Раман.

Пад вартай Раман знаходзіцца з 16 кастрычніка 2020 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930