Знайсці
10.02.2021 / 18:36РусŁacБел

«Малады, парывісты супрацоўнік». Пасол Расіі выказаўся аб канфлікце пра Касцюшку і паабяцаў схадзіць на выставу пра яго лёс

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў адрэагаваў у інтэрв'ю РИА Новости на канфлікт, звязаны з каментарамі instagram-акаўнта пасольства Расіі ў Беларусі аб ролі нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Раней Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў сваім акаўнце ў Instagram выклаў пост, прысвечаны 275-годдзю са дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Беларускім грамадствам негатыўна быў успрыняты каментар з акаўнта пасольства ў Instagram музея з нагоды ролі Касцюшкі ў гісторыі Беларусі.

«Адзін з маладых супрацоўнікаў пасольства, які цікавіцца гісторыяй, парывісты і па-свойму смелы, з «постсавецкага пакалення», палічыў магчымым выказаць сваё асабістае меркаванне ў допісе Нацыянальнага гістарычнага музея. Ён бачыць у гэтым сваю асабістую пазіцыю», — сказаў Мезенцаў.

Мезенцаў падкрэсліў, што «спрэчка — яшчэ адно пацверджанне таго, наколькі вялікае значэнне сказанага слова». «У кожным грамадстве ёсць людзі, якія маюць розныя пункты гледжання, гэта важна і натуральна, але таксама важна быць памяркоўным, паважаць меркаванне іншых і не хапацца за «халодную зброю», якая захоўваецца і ў гістарычных музеях, каб «секчы» направа і налева. Разлічваю ў найбліжэйшы час пабываць разам з калегамі ў Нацыянальным гістарычным музеі, азнаёміцца з дзясяткамі экспазіцый, у тым ліку і з выставай, прысвечанай лёсу Касцюшкі», — падсумаваў Мезенцаў.

Скандальны каментар расійскага пасольства, як і допіс са скандальнай цытатай Касцюшкі, дагэтуль не выдаленыя і размешчаныя ў інстаграме.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930