Знайсці
10.02.2021 / 18:04РусŁacБел

Генпракуратура заявіла, што прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім можа толькі суд

Генпракуратура прызнала, што атрымлівае «шматлікія» звароты грамадзян наконт намеру прызнання беларускай нацыянальнай сімволікі экстрэмісцкай. Генпракуратура заявіла, што прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім можа толькі суд.

«У сувязі з паступленнем у Генеральную пракуратуру шматлікіх зваротаў грамадзян па пытаннях аднясення бел-чырвона-белага сцяга да экстрэмісцкай сімволікі паведамляецца наступнае. Прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляецца судом у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, раней Генеральная пракуратура анансавала, што рыхтуецца пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.

Патлумачылі ўсё гэта тым, што ў ведамства паступіла больш за сотню зваротаў ад грамадзян з просьбай прыраўнаваць бел-чырвона-белы сцяг, «які ў гады вайны стаў сімвалам зверстваў на беларускай зямлі», да экстрэмісцкай сімволікі.

«У Генеральную пракуратуру паступіў калектыўны зварот, пад якім падпісаліся больш за сотню грамадзян з просьбай аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. З улікам раней праведзенай Генеральнай пракуратурай работы па ўдасканаленні заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму цяпер мы рыхтуем пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Анжаліка Курчак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера