Знайсці
10.02.2021 / 17:12РусŁacБел

Праблемны завод у Касцюковічах таксама паслаў дэлегата на УНС

Работнікі «Беларускага цэментнага завода» ў Касцюковічах выбралі свайго дэлегата, які будзе прадстаўляць іх інтарэсы на Усебеларускім народным сходзе. З гэтай нагоды яны нават запісалі відэазварот. На УНС паедзе гендырэктар завода Аляксандр Сапсалёў.

— Тое, што менавіта ён прадстаўляе наша прадпрыемства, узмацняе ўпэўненасць у тым, што мы будзем працаваць, развівацца, і ўпэўненасць у заўтрашнім дні нашай суверэннай Беларусі, — кажуць работнікі завода.

Пры гэтым замоўчваецца пра тое, што, напрыклад, у 2019 годзе ТАА «Беларускі цэментны завод» спрацаваў «у мінус» — страты прадпрыемства склалі 8,9 мільёна рублёў, паведамляе mogilev.online.

У мадэрнізацыю трох стратных цэментных заводаў, у тым ліку Касцюковіцкага, было прынята рашэнне ўкласці каля мільярда даляраў. Мадэрнізацыя ўсіх трох прадпрыемстваў з трэскам правалілася: яны працягваюць працаваць з вялікімі стратамі.

Пры гэтым на канец 2020 года ў Магілёўскай вобласці ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў павялічылася з 16,1% да 20,5%, сума страты — у 7 разоў да 400,4 млн рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера