Знайсці
10.02.2021 / 15:19РусŁacБел

У Расіі штрафы за непадпарадкаванне сілавікам павысілі ў чатыры разы

Дзярждума прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні закон, які павялічвае штрафы за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў па артыкуле 19.3 КаАП, паведамляе meduza.io.

Штраф за непадпарадкаванне супрацоўніку МУС, Расгвардыі, ФСВП, ФСБ, ФСА для фізічных асоб вырас з 500-1000 рублёў да 2-4 тысяч рублёў (70-140 беларускіх).

Акрамя штрафу і арышту на тэрмін да 15 сутак, за непадпарадкаванне прадугледжаны і новы від пакарання —абавязковыя працы на тэрмін ад 40 да 120 гадзін.

Штраф за паўторнае непадпарадкаванне, калі яно здзейснена арганізатарам або ўдзельнікам публічнага мерапрыемства, таксама вырас — з 5 тысяч рублёў да 10-20 тысяч рублёў (350-700 беларускіх).

Акрамя штрафу і арышту на тэрмін да 30 сутак, за гэта прадугледзелі абавязковыя працы на тэрмін ад 100 да 200 гадзін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930