Знайсці
10.02.2021 / 14:32РусŁacБел

30-гадовая экстрасэнс з Дрыбіна небанальнымі спосабамі развяла 48 чалавек на 72 тысячы рублёў

Паводле версіі абвінавачвання, усё адбывалася на працягу амаль трох гадоў — з жніўня 2017 года па май 2020 года, паведамляе Генпракуратура.

Дзяўчына заводзіла ў сацыяльных сетках выдуманыя анкеты і размяшчала аб'явы аб аказанні магічных паслуг. Потым нібы для правядзення абрадаў і рытуалаў яна прапаноўвала свае паслугі і пераконвала перадаць ёй грошы нібыта на куплю неабходных матэрыялаў, а таксама ў якасці платы за саму паслугу.

А калі ў чалавека не было грошай, яна прапаноўвала купіць у растэрміноўку для яе мабільныя тэлефоны або бытавую тэхніку.

Акрамя таго, яна размяшчала ў інтэрнэце аб'явы аб продажы тавараў, якіх у яе не было. Пасля таго як ахвяра пераводзіла грошы, перапіска сканчалася.

Потым жанчына прыдумала размяшчаць аб'явы пра навучанне заробку ў інтэрнэце на платнай аснове.

Ёй пераводзілі грошы, а яна перасылала ахвяры спасылку на відэаролікі, якія і так былі ў свабодным доступе.

У выніку яна падманула 48 чалавек, выманіўшы ў іх 72 300 рублёў.

У ходзе судовага разбору яна прызнала сваю віну ў поўным аб'ёме, часткова кампенсавала прычыненую пацярпелым шкоду.

У выніку суд вынес ёй абвінаваўчы прысуд: 3 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, а яшчэ штраф 2900 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930