Знайсці
10.02.2021 / 14:38РусŁacБел

«Буду расказваць пра Рады студэнтаў». Самая маладая выступоўца на УНС — 23-гадовая студэнтка-медык з Віцебска

Студэнтка 6 курса ВДМУ Ганна Казлова апошнім часам перыядычна ўсплывае ў медыяпрасторы. Яна выступала на лукашэнкаўскім Жаночым форуме, з’яўлялася на старонках «Советской Белоруссіі». А цяпер дзяўчына выступіць на Усебеларускім народным сходзе: паміж намеснікам начальніка Генштаба і старшынёй гомельскага «Саюза жанчын». 

«Наша Ніва» звязалася з Казловай. 

«Я старшыня Рады студэнтаў. Вельмі часта ўдзельнічала ў разнастайных мерапрыемствах па розных кірунках. Акрамя таго, што я студэнтка, я пастаянна знаходжуся ў кантакце з разнастайнымі арганізацыямі моладзевымі. Калі я даведалася пра УНС, вылучала сваю кандыдатуру. А ўжо БРСМ яе зацвердзіў — у іх была квота», — распавяла дзяўчына.

Па яе словах, тое, што яна будзе выступаць з прамовай — «сумеснае рашэнне». Казлову папрасілі выступіць на тэму моладзі, але тэкст выступу распрацавала яна сама, запэўнівае дзяўчына.

Пра што ж будзе казаць студэнтка на Сходзе?

«Мой выступ будзе звязаны з моладдзю і яе ўдзелам у грамадска-палітычным жыцці краіны, — сказала Ганна. — Сутнасць выступу: моладзь варта актыўна далучаць да абмеркавання і рашэння практычных задач. Практычна ва ўсіх арганізацыях адукацыі ёсць розныя арганізацыі, у тым ліку і Рады студэнтаў, і, адпаведна, менавіта праз Рады студэнтаў можна даваць задачы, а ўжо як іх будуць вырашаць студэнты, адпаведна і глядзець. Такім чынам студэнты будуць вучыцца ў кіраўніцтва, як правільна ўсё арганізоўваць. І пры гэтым крэатыў моладзі таксама ніхто не адмяняў. Гэта будзе вопыт старэйшага пакалення і крэатыў моладзі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031