Знайсці
09.02.2021 / 18:59РусŁacБел

«Мы пераацанілі рацыянальнасць Лукашэнкі». Ціханоўская выступіла са зваротам пра «стратэгію перамогі» ВІДЭА

Гэтая стратэгія аб'ядноўвае дзеянні ўсіх сіл, якія выступаюць за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі.

Заява Святланы Ціханоўскай апублікаваная ў яе на сайце.

Гэтая стратэгія аб'ядноўвае дзеянні ўсіх дэмакратычных сіл: офіса і кабінета Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнага савета, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, штаба Цапкалы, партнёрскіх ініцыятыў.

Ціханоўская сцвярджае, што ў кожнай структуры свае інструменты і кампетэнцыя і кожная структура распрацавала свае праекты.

Мэтай Ціханоўская бачыць адыход ад Аляксандра Лукашэнкі яго прыхільнікаў, перамовы і новыя, свабодныя выбары.

— Ужо паўгода мы супрацьстаім рэжыму, які паразітуе на ўсіх дзяржаўных рэсурсах. Але нават гэта не дапамагло яму задушыць пратэст. Таму нам не трэба атрымаць больш рэсурсаў, чым у іх. Нам трэба больш рэсурсаў, чым зараз у нас. Каб дамагчыся гэтага, мы публікуем стратэгію перамогі беларусаў. Яна ўлічвае, як шмат мы ўжо зрабілі — і што мы можам яшчэ больш, — сказала Ціханоўская.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера