Знайсці
09.02.2021 / 17:11РусŁacБел

Кіраўнік БРСМ: Усе перамогі і дасягненні за 26 гадоў незалежнасці адбыліся пад нашым дзяржаўным сцягам

Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк выказаўся аб афіцыйнай сімволіцы. На ягоную думку, «усе перамогі і дасягненні за 26 гадоў незалежнасці адбыліся пад нашым дзяржаўным сцягам», піша БелТА. Нагадаем, Беларусь стала незалежнай дзяржавай у 1991 годзе, г.зн. 30 гадоў таму.

«Сёлета БРСМ будзе рэалізаваны шэраг новых праектаў. Адзін з іх — «Роднае — народнае», у рамках якога мы таксама прапануем стварыць «Летапіс Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь». Усе перамогі і дасягненні за 26 гадоў незалежнасці адбыліся пад нашым дзяржаўным сцягам. І мы ўжо цяпер вядзём распрацоўку электроннага рэсурсу, дзе будуць адлюстраваны асноўныя вехі і дасягненні нашай незалежнай суверэннай Беларусі. Хочацца, каб у кожнага ў доме быў дзяржаўны сцяг. Безумоўна, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважаць і ведаць на памяць гімн сваёй краіны. Гэта вельмі важна. Нашы дзяржаўныя сімвалы — герб, сцяг, гімн — заўсёды ў нас у сэрцы. І мы будзем актыўна папулярызаваць іх моладзевай сучаснай мовай», — сказаў Варанюк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера