Знайсці
09.02.2021 / 16:28РусŁacБел

«Румас — носьбіт не адной таямніцы»

А яшчэ Румас прымальны і для лібералаў, і для сацыялістаў, і для нацыянал-дэмакратаў — чалавек з сувязямі і з добрай рэпутацыяй, піша Анатоль Сідарэвіч.

Сяргей Румас. Фота БелТА.

«Калі Віктар Бабарыка заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, я напісаў прыблізна такое: быць не можа, каб за Бабарыкам не стаялі нашы фінансісты, — піша публіцыст Анатоль Сідарэвіч. 

— У мяне, пінскага палешука, паважлівае стаўленне да нашых фінансістаў не толькі таму, што не адзін з іх скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, але і таму, што многія з іх сапраўды граматныя людзі, — адзначае ён. — Я не магу не ставіцца з павагай да настаўніка многіх нашых фінансістаў Станіслава Багданкевіча.

Калі Васіля Мацюшэўскага прызначылі віцэ-прэм’ерам, мне было шкада яго: каб разгарнуцца, каб плённа працаваць, яму трэба займаць такую пасаду не пры гэтым рэжыме. Я ведаў, што доўга ў крэсле прэм’ера не пабудзе Сяргей Румас, бо ён надта разумны для такое пасады пры гэтым рэжыме.

Дык вось, напісаў я, што за Бабарыкам, імаверна, стаяць фінансісты, а назаўтра з’явіўся ўказ пра вызваленне фінансіста ад пасады прэм’ер-міністра», — працягвае Сідарэвіч.

Ëн мяркуе, што з «кампетэнтных органаў» да вушэй былога прэм’ера дайшла інфармацыя, што пад яго капаюць. І ён апынуўся ў Лондане.

«У гаспадара Палаца Незалежнасці з’явілася новая, і не абы-якая, праблема — праблема Румаса, носьбіта не адной таямніцы, знаўцы сапраўднага стану эканомікі і фінансаў Беларусі, кланавых сувязяў, чорных спраў, а галоўнае — чалавека з сувязямі і з добрай рэпутацыяй. Такі чалавек — магчымы правадыр апазіцыі. Ён прымальны і для лібералаў, і для сацыялістаў, і, думаю, для нацыянал-дэмакратаў, — мяркуе Анатоль Сідарэвіч.

— Пасля выезду ў Вялікабрытанію чалавека, які быў другой асобай у Беларусі,

ход падзей у Беларусі можа набыць новыя нюансы. Падкрэсліваю: можа», — піша публіцыст.

Ëн нагадвае, што ў Беларусі застаюцца жонка і меншыя дзеці Сяргея Румаса. Але выкарыстанне іх для ціску «тоіць у сабе небяспеку для самой улады», — мяркуе Сідарэвіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930