Знайсці
09.02.2021 / 15:53РусŁacБел

Жыхару Смаргоні далі год хатняй хіміі. Ён замяніў чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы на даху гімназіі

18 кастрычніка смаргонец залез па будаўнічых рыштаваннях на дах гімназіі, сарваў чырвона-зялёны сцяг і на яго месца вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

Па словах пракурора Андрэя Клышэвіча, работнікі гімназіі ўбачылі, што хтосьці дзяржаўны сцяг замяніў на палотнішча бел-чырвона-белага колеру, і аператыўна знялі яго. Клышэвіч дадаў, што ад бацькоў паступілі скаргі, у тым ліку і ў раённы выканаўчы камітэт, пра тое, што такім чынам праяўляецца непавага да нацыянальнай сімволікі.

Дзеянні смаргонца кваліфікавалі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Яго пакаралі адным годам хатняй хіміі, паведамляе Рэгіянальная газета.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера