Знайсці
09.02.2021 / 15:41РусŁacБел

МЗС Латвіі не атрымлівала запыту на экстрадыцыю Валерыя Цапкалы

Прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Латвіі Айга Эйдука паведаміла, што ў пракуратуру не паступала запыту беларускіх уладаў аб выдачы экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы, паведамляе Delfi.

Крымінальна-працэсуальны закон прадугледжвае, што Латвія можа адмовіць у выдачы асобы, калі выдача запытваецца па палітычных матывах. Таксама экстрадыцыя недапушчальная, калі чалавек пераследуецца з-за яго нацыянальнасці ці палітычных перакананняў або маюцца абгрунтаваныя прычыны меркаваць, што правы чалавека па ўказаных прычынах могуць быць парушаныя.

Выдача асобы таксама не дапускаецца, калі выкананне запыту можа нанесці шкоду суверэнітэту, бяспецы, грамадскаму парадку або іншым важным інтарэсам Латвійскай дзяржавы, гаворыцца ў законе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031