Знайсці
09.02.2021 / 15:35РусŁacБел

У офіс Godel Technologies у Гродне прыходзілі сілавікі. Затрыманы адзін з супрацоўнікаў

У офіс кампаніі прыходзілі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна. Яны хацелі агледзець працоўнае месца Ягора Сачко ў рамках адміністрацыйнай справы. Аднак проста на рабочым месцы за непадпарадкаванне быў затрыманы Уладзімір Родчанка, піша Hrodna.life.

Уладзімір Родчанка — інжынер-праграміст у «Godel Technologies». Яму 32 гады, ён жанаты, мае дзяцей пяці і сямі гадоў. Ён рэгулярна падтрымліваў акцыі салідарнасці ў Гродне ў чэрвені і ліпені 2020 года.

12 жніўня 2020 года Уладзімір з трыма знаёмымі ўстаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Хлопцаў затрымалі, збілі ў РАУС і размалявалі твар маркерам. Увечары 12 жніўня Уладзімір трапіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пазней яго неаднаразова судзілі па арт. 23. 34 КаАП, а ён спрабаваў абскардзіць рашэнні суда.

Godel Technologies — IT-кампанія па аказанні паслуг у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння ў Еўропе. Офісы знаходзяцца ў 12 гарадах Беларусі і не толькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930