Знайсці
09.02.2021 / 14:46РусŁacБел

СААЗ: Гіпотэза аб лабараторным паходжанні каранавіруса ва Ухані здаецца малаімавернай

Найбольш імавернай лічыцца версія аб перадачы ад жывёлы да чалавека праз прамежкавае звяно.

Пра гэта сёння на спецыяльным брыфінгу па выніках працы місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) ва Ухані заявіў кіраўнік гэтай групы, эксперт СААЗ па зоанозных інфекцыях (якія перадаюцца чалавеку ад жывёл) і харчовай бяспекі Пітэр Бэн Эмбарэк, паведамляе ТАСС.

«Вынікі нашых даследаванняў паказваюць на тое, што гіпотэза аб лабараторным інцыдэнце з'яўляецца вельмі малаімавернай, каб растлумачыць з'яўленне віруса сярод людзей. Такім чынам, гэтая гіпотэза не будзе выкарыстоўвацца ў нашай далейшай працы над вывучэннем таго, адкуль узнік вірус», — сказаў Пітэр Бэн Эмбарэк.

Перадача ад жывёлы да чалавека праз прамежкавае звяно з'яўляецца найбольш імавернай гіпотэзай паходжання каранавіруса, лічаць у СААЗ.

Эксперты СААЗ прыбылі ва Ухань для вывучэння паходжання каранавіруса новага тыпу 14 студзеня. Падчас візіту эксперты СААЗ наведалі ўханьскі рынак морапрадуктаў «Хуанань», дзе ўпершыню была зафіксаваная ўспышка каранавіруса ў снежні 2019 года, шэраг інфекцыйных бальніц горада, а таксама Уханьскі інстытут вірусалогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930