Знайсці
09.02.2021 / 13:12РусŁacБел

Мэр Мінска ацаніў шкоду ад пратэстаў: 1,25 мільёна рублёў

Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Па яго словах, сёння спагнана з грамадзян, ужо 980 тысяч рублёў, піша «Звязда».

«Тыя людзі, што нанеслі шкоду камунікацыям, дваравым тэрыторыям, выяўлены, прыцягваюцца да адказнасці і з іх спаганяюцца сумы, якія выстаўлены з боку камунальных службаў горада Мінска», — расказаў старшыня Мінгарвыканкама.

На яго думку, выкарыстанне адміністрацыйных, крымінальных пакаранняў растлумачыць людзям неправамернасць іх паводзінаў.

«Тое, што зроблена ў Мінску, — праца мільёнаў людзей, што пражываюць тут, клапоцяцца, любяць свой горад, робяць шмат, каб ён заўсёды быў прыгожы, утульны, камфортны для пражывання і гасцей сталіцы. Сёння людзі, якія сваімі дэструктыўнымі дзеяннямі разбураюць зробленае, — у першую чаргу, гэта іх характарызуе як безадказных людзей, якія да горада і яго жыццядзейнасці адносяцца адмоўна. Таму мы прымем самыя сур'ёзныя меры, каб далей у нас такіх выпадкаў болей не было», — пераканы ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930