Знайсці
08.02.2021 / 20:42РусŁacБел

Снегапады і ўзмацненне ветру. На аўторак сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Моцны снег чакаецца ноччу і раніцай 9 лютага ў многіх раёнах краіны, а таксама днём па ўсходняй яе палове. На большай частцы тэрыторыі — завіруха, на дарогах — снежныя заносы, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу і раніцай у аўторак, 9 лютага, на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі, а таксама ў сталіцы прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Ноччу тэмпература паветра ў краіне складзе -9…-15°C, а на паўночным усходзе пры праясненнях — -16…-19°C, днём слупкі тэрмометраў пакажуць -6…-11°C. У Брэсце ў светлы час сутак будзе -6…-8°C, у Гомелі і Гродне — -7…-9°C, у Мінску — -8…-10°C, у Віцебску і Магілёве — -9…-11°C.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930