Знайсці
08.02.2021 / 20:08РусŁacБел

У Жлобіне 17-гадовага падлетка адправілі на два гады ў калонію за тое, што нібыта кінуў камень у аўтазак

Суд Жлобінскага раёна разгледзеў крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ). Хлопцу прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядала суддзя Ірына Прадун, пракурор — Андрэй Аношка.

10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах, быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому, а неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.

Сам Прохараў падчас дачы паказанняў у судзе сказаў, што ён не кідаў камень, але, каб «папіярыцца ў сваім інстаграме», пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у «тэлеграм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930