Знайсці
08.02.2021 / 18:47РусŁacБел

Канапацкая: Я паставіла ўмову — удзельнічаю ва Усебеларускім сходзе, але мне абавязкова там даюць слова

Экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Ганна Канапацкая прыняла прапанову паўдзельнічаць ва Усебеларускім народным сходзе, які адбудзецца 11-12 лютага ў Мінску.

Канапацкая — адна з нямногіх, хто будзе забяспечваць выгляд, што на мерапрыемстве прадстаўлены і іншы палітычны бок. «НН» пацікавілася ў спадарыні Ганны, з якімі спадзяваннямі яна ідзе на УНС, а таксама што плануе там прамовіць.

«Я не лічу Усебеларускі народны сход нейкім там легітымным органам альбо органам улады. Але гэта тая пляцоўка, на якой можна агучыць тыя рэчы, якія сапраўды хвалююць грамадзянскую супольнасць, узняць пытанні, якія я і мае прыхільнікі лічаць асабліва важнымі», — кажа Канапацкая.

Што ж гэта за пытанні? «Гэта міжнародныя адносіны і незалежнасць Беларусі, пытанне нацыянальных сімвалаў, клопат аб тых людзях, якія сёння знаходзяцца за кратамі, а таксама змены ў Канстытуцыю.

Я прапанавала праект Канстытуцыі, накіроўвала яго ў Палату прадстаўнікоў. Частку публікавала ў сацыяльных сетках, але чамусьці ў той момант гэта нікому цікава не было. Мой выступ вы ці ўбачыце па тэлебачанні ў жывым эфіры, ці прачытаеце ў прэс-рэлізе».

Адкуль такая ўпэўненасць, што яна атрымае слова? «Я пагадзілася ўдзельнічаць толькі пры ўмове, што атрымаю слова на сходзе».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930