Знайсці
08.02.2021 / 15:39РусŁacБел

Жыхар Гомеля 16-ы дзень галадае ў ізалятары. Яму дадалі яшчэ 15 сутак

У ізалятары часовага ўтрымання Буда-Кашалёва шаснаццаты дзень галадае Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага арышту, піша «Радыё Свабода».

Пра галадоўку паведамілі ягоныя сябры, якія днямі завозілі ў Буда-Кашалёва рэчавую перадачу — бялізну і кнігі. Таксама яны перадалі Ігару ваду, сок і гарбату. У Буда-Кашалёўскім РАУС прама не адказваюць на пытанне, ці галадае арыштаваны альбо не. Дзяжурны адказвае, што «ён мае права адмовіцца ад ежы».

25 студзеня суд Савецкага раёна Гомеля арыштаваў Ігара Краўчанку на 15 дзён. На суд з ахвотных ніхто не трапіў. У канцылярыі пастфактум сказалі, што яго асудзілі паводле артыкула 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але якой, дзе і калі — не паведамілі.

Ігара Краўчанка затрымалі на выходных у Бабруйску, дзе ён быў у сваякоў. Тады ў Бабруйску адбыліся масавыя арышты і ператрусы.

Ён не выйшаў на волю пасля адбыцця 15-дзённага арышту. Сваякам стала вядома, што Ігару Краўчанку дадалі яшчэ 15 сутак, і прычына чарговага пакарання таксама невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930