Знайсці
08.02.2021 / 14:56РусŁacБел

У Сербіі заявілі, што на прэзідэнта Вучыча рыхтаваўся замах

Паводле паліцыі, ён мог адбыцца 27 студзеня падчас адкрыцця помніка ў Бялградзе, піша ТАСС.

kremlin.ru

Сербская паліцыя валодае аператыўнымі звесткамі, што на прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча рыхтаваўся замах. Ён мог адбыцца ў Бялградзе 27 студзеня — у дзень адкрыцця помніка заснавальніку сярэднявечнай Сербскай дзяржавы Стэфану Немане. Пра гэта паведаміў у ноч на панядзелак начальнік упраўлення крымінальнай паліцыі Богдан Пушыч у эфіры канала Pink.

Па яго словах, на цырымоніі адкрыцця помніка ў Бялградзе знаходзілася больш за 850 спецназаўцаў для таго, каб абараніць лідара дзяржавы ў сувязі з тым, што, паводле разведкі, на яго паспрабуюць здзейсніць замах.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Сербіі 4 лютага ў Бялградзе затрымалі 17 членаў арганізаванай злачыннай групы (АЗГ) падчас спецаперацыі. АЗГ маскіравалася пад групоўкі футбольных заўзятараў, таму затрыманні і ператрусы прайшлі на стадыёнах «Партызан» і «Райка Міціч» (хатняя арэна клуба «Црвена звезда»). Паводле звестак МУС краіны, у кватэрах, якія належаць групоўцы, знойдзеныя дзве снайперскія вінтоўкі. Затрыманых абвінавачваюць у забойствах, выкраданнях, вымаганні і гандлі наркотыкамі. Пры гэтым канчаткова пацверджаных звестак аб дачыненні затрыманых да замаху на Вучыча пакуль не паступала. Ідзе следства.

Аляксандр Вучыч 20 кастрычніка мінулага года ў спецыяльным звароце да нацыі абвясціў вайну мафіі. Прэзідэнт Сербіі тады падкрэсліў, што крыміналу не ўдасца перамагчы дзяржаву.

На працягу апошніх месяцаў у Бялградзе здзейснена некалькі заказных забойстваў. 13 верасня 2020 года ахвярай замаху стаў крымінальны аўтарытэт Страхіня Стаянавіч, яго машыну ўзарвалі ў цэнтры горада. Затым яшчэ адно забойства адбылося на падземнай паркоўцы ў гандлёвым цэнтры «Ушчэ».

Пазней у адным з элітных дамоў у новым Бялградзе на падземнай паркоўцы свайго дома застрэлілі мужчыну, які, паводле папярэдняй інфармацыі, быў звязаны з мафіяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера