Знайсці
08.02.2021 / 12:57РусŁacБел

У Латвіі на год забаранілі тэлеканал «Расія РТР»

Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) у панядзелак вырашыла на год забараніць трансляцыю «Расія РТР» на тэрыторыі Латвіі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік праўлення NEPLP Івар Аболіньш. Рашэнне ўступіць у сілу 15 лютага, піша Delfi.

«Мы сваю інфармпрастору абаранялі, абараняем і будзем абараняць», — падкрэсліў Аболіньш.

Летам NEPLP канстатаваў распальванне нянавісці ў перадачы «60 хвілін» на тэлеканале і пачаў працэс абмежавання. Удзельнікі той праграмы, а таксама вядучая Вольга Скабеева пры размове пра Украіну выкарыстоўвалі абазначэнні, якія расцэньваюцца як хейт-спіч. У прыватнасці, Украіна была названая тэрарыстычнай дзяржавай, а яе былы прэзідэнт Пятро Парашэнка — тэрарыстам. Падчас дыскусіі вядучая прапанавала ўвесці на тэрыторыю Украіны расійскія войскі, каб уціхамірыць абодва бакі канфлікту.

Гэта не першы раз, калі NEPLP абмяжоўвае рэтрансляцыю «Расія РТР» у Латвіі. Напрыклад, у студзені 2019 года яе забаранілі на тры месяцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера