Знайсці
07.02.2021 / 11:47РусŁacБел

Мінфін прадаў за студзень валютных аблігацый больш, чым за ўвесь мінулы год

Міністэрства фінансаў паведамляе, што ў студзені 2021 года на ўнутраным фінансавым рынку рэалізавана дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый на 626,17 млн даляраў, што больш, чым за ўвесь мінулы год, піша Tut.by.

Пры гэтым праз Беларускую валютна-фондавую біржу рэалізаваныя аблігацыі ўсяго на 0,2 млн даляраў.

За ўвесь мінулы год Мінфін прадаў на ўнутраным фінансавым рынку дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму 300 млн рублёў і 463,44 млн даляраў. У тым ліку праз біржу — на 225,56 млн даляраў.

Эксперты фінансавага рынку адзначаюць, што астатнія аблігацыі ў студзені выкупілі беларускія банкі. Такі механізм не ў першы раз у Беларусі выкарыстоўваецца для таго, каб падтрымаць складанае фінансавае становішча прамысловых грандаў або рэструктураваць іх даўгі. У пачатку года ў складанай сітуацыі апынуўся Беларускі металургічны завод.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера