Знайсці
07.02.2021 / 10:42РусŁacБел

Інфекцыяніст назваў прычыны паўторнага заражэння каранавірусам

Паўторна заразіцца каранавірусам можна з некалькіх прычын. Іх раскрыў доктар-інфекцыяніст Яўген Цімакоў, піша lenta.ru.

Ён адзначыў, што часта новае інфікаванне звязана з імунітэтам чалавека. Напрыклад, ён можа быць аслаблены з-за прыёму якіх-небудзь лекаў або ў арганізме стала мала антыцелаў. Акрамя таго, у некаторых імунная абарона недастаткова сфармавалася пасля хваробы.

Яшчэ адзін магчымы варыянт новага заражэння — высокая вірусная нагрузка пры частых кантактах з інфікаванымі.

Цімакоў удакладніў, што перанесеная каранавірусная інфекцыя ні ў якім выпадку не фармуе пажыццёвы імунітэт. «Гэта не ветраная воспа», — дадаў ён.

Па яго словах, людзі штогод хварэюць у выніку заражэння рознымі каранавірусамі. Хваробы, выкліканыя адным канкрэтным ўзбуджальнікам, звычайна паўтараюцца раз у тры-чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930