Знайсці
06.02.2021 / 21:19РусŁacБел

«Новапрызначаны пасол публічна сустракаецца з Ціханоўскай і толькі потым з Лукашэнкам»

Журналіст Андрэй Пачобут лічыць, што ЗША зрабілі выразны дыпламатычны жэст. 

Памятаецца, спецыяльна навучаныя людзі вельмі яхіднічалі з нагоды таго, як пасля прызнання Аляксандра Лукашэнкі нелегітымным заходнія паслы будуць уручаць яму даверчыя граматы.

Маўляў, калі нелегітымны, то якія граматы…

Як гэта граматна можна сумясціць, паказала нядаўна прызначаная амбасадарка ЗША Джулі Фішэр: яна проста спачатку сустрэлася са Святланай Ціханоўскай.

Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская каля труны Кастуся Каліноўскага ў Вільні

Цяпер калі Фішэр прыедзе ў Мінск, перад Лукашэнкам будзе стаяць альтэрнатыва:

1. Зрабіць выгляд, што нічога не здарылася, і такім чынам стварыць прэцэдэнт, калі новапрызначаны амбасадар публічна сустракаецца з Ціханоўскай і толькі потым з Лукашэнкам.

2. Скандаліць, не прымаючы Джулі Фішэр.

Што абярэ Лукашэнка? Не ведаю, але заяўленай перамогі лукашэнкаўскай дыпламатыі ў сувязі з магчымым прыездам у Беларусь амерыканскага амбасадара, ужо не будзе.

Андрэй Пачобут, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930