Знайсці
06.02.2021 / 20:06РусŁacБел

Рэцэпт на зімовыя выходныя: бананавыя аладкі

Бананавыя аладкі — цудоўны варыянт для смачнага і сытнага сняданка, які можна прыгатаваць за 15 хвілін, а ўсе неабходныя інгрэдыенты знойдуцца ў кожным доме.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбяцца:

  • 350 г мукі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • 2 спелыя бананы
  • 2 яйкі
  • 250 мл малака
  • дробка солі
  • ваніль на смак
  • алей
  1. Прасейце муку ў вялікую міску, дадайце разрыхляльнік і дробку солі.
  2. У іншай місцы трэба расцерці відэльцам бананы да аднароднай масы, дадаць малако, ваніль, яйкі і ўзбіць сумесь.
  3. Зрабіце ў цэнтры паглыбленне ў місцы з сухімі інгрэдыентамі, дадайце да іх сумесь з бананаў і хутка ўзбіце разам, каб атрымаць гладкае цеста.
  4. Дадайце крыху алею на антыпрыгарную патэльню і разагрэйце яе на сярэднім агні.
  5. Выкладвайце 2-3 сталовыя лыжкі цеста на патэльню і смажце некалькі хвілін, пакуль на паверхні не пачнуць з’яўляцца бурбалкі. Затым пераварочвайце блін і смажце 1-2 хвіліны з іншага боку. Тое ж самае паўтарыце з астатнім цестам.
  6. Аладкі можна падаваць з бананам, арэхамі, мёдам або кляновым сіропам.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера