Знайсці
06.02.2021 / 15:35РусŁacБел

Затрымалі адміністратара пратэсных чатаў Аляксея Пахілку

ГУБАЗіК затрымаў актывіста Аляксея Пахілку. На відэа, знятым на фоне чырвона-зялёнага сцяга, Пахілка прызнаецца, што з’яўляецца адміністратарам тэлеграм-каналаў і чатаў «Шэры кот», «Хата Белсата», «Дзянісаўская».

І запінаючыся, кажа падрыхтаваны тэкст пра «напаўненне дэструктыўнай інфармацыяй супраць улады».

Аляксей Пахілка ў 2019 годзе збіраўся балатавацца ў парламент, збіраў подпісы па Коласаўскай акрузе №106 ад Моладзевага боку.

«Белсат» паведамляе, што цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна з адміністратыўным пратаколам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера