Знайсці
06.02.2021 / 15:08РусŁacБел

Cвятлана Ціханоўская і пасол ЗША ўсклалі вянкі да магілы Каліноўскага ФОТА

З нагоды міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю амбасадарка ЗША Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская ўсклалі вянкі да месца пахавання героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.

Ціханоўская падкрэсліла, што трэба ведаць сваіх герояў, гістарычных і цяперашніх. «Гэты тыдзень сапраўды можна назваць тыднем герояў Беларусі: 2 лютага быў дзень народзінаў Каліноўскага, 4 лютага — дзень народзінаў Касцюшкі. Аднак галоўныя героі сучаснай Беларусі — гэта тыя, хто сядзiць у турмах за свае погляды. Тыя, хто выходзiць на вуліцы. Тыя, хто ахвяруе сабой кожны дзень за свабоду. Сёння мы ўшаноўваем Каліноўскага, і ў нашых думках кожны, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь».

15 снежня Сенат Кангрэса зацвердзіў кандыдатуру Фішэр на пасаду кіраўніка дыппрадстаўніцтва ў Менску, гэта першы амбасадар ЗША ў Беларусі за апошнія 12 год. 

У тым, што пасол ЗША сустрэлася са Святланай Ціханоўскай раней, чым з Аляксандрам Лукашэнкам, праглядаецца выразны дыпламатычны жэст.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера