Знайсці
06.02.2021 / 12:00РусŁacБел

Міністр спорту пра Герасіменю: Тры гады падрыхтоўкі ў ЗША. З кім там камунікавала, хто апрацоўваў, якія абяцалі ганарары? Спецслужбы не спяць

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю Сяргею Канашыцу з «СБ» паразважаў пра ўплыў палітыкі на спорт.

— Палітычная абстаноўка ў краіне, якая закранула ў тым ліку і спорт, дадала нервовасці ў працу?

— Стараюся не звяртаць увагі на правакацыі.

Хоць цяжка не заўважыць «віленскі філіял» і яго папулісцкія заявы касмічнай дурасці. Пішуць паклёпы ў міжнародныя арганізацыі, а потым радуюцца санкцыям і заяўляюць, што дзякуючы ім Беларусь страціла велізарныя грошы, якія МАК вылучаў нашай краіне для падтрымкі спартоўцаў.

Хачу сказаць, што, па-першае, калі твая краіна недаатрымала фінансавых сродкаў, то радавацца тут зусім няма чаму. А па-другое, удакладню, што 100 тысяч даляраў, пра якія вядзецца гаворка, для беларускага спорту — гэта кропля ў моры. Адзін збор футбольнага клуба за мяжой абыходзіцца даражэй. А яшчэ зусім нядаўна працэнтаў 80 беларускіх каманд мелі задавальненне лётаць зімой на мора на пастаяннай аснове, а некаторыя — па два-тры разы. Вось і лічыце. У тым ліку і з гэтай прычыны з цяперашняга сезона падобныя «камандзіроўкі» ўзятыя Міністэрствам спорту пад жорсткі кантроль.

— На ваш погляд, чым абумоўлены іх учынкі?

— Думаю, справа ў асабістых амбіцыях і крыўдзе. З Аляксандрай Герасіменяй, напрыклад, я сутыкаўся ўсяго адзін раз. Разам з Надзеяй Скардзіна іх прывёў да мяне ранейшы прэс-сакратар: спартовае радыё, кажуць, хочам стварыць.

Стаў унікаць: профільнай адукацыі ў дзяўчат няма, прыводзяць довады, мякка кажучы, сумніўныя. Увогуле, гісторыя падалася не зусім чыстай. Вывучылі падрабязна: аказалася, што пад гэта радыё яшчэ пяць пунктаў планавалася адкрыць. Можам выказаць здагадку, як гэтыя інфармацыйныя цэнтры выкарыстоўваліся б у няпростых палітычных умовах мінулага года.

Балазе, прыкладаў хапае, калі рэсурсы, заяўленыя выключна як спартыўныя, скаціліся на адкрыта тэндэнцыйную палітычную платформу часта да таго ж ярка экстрэмісцкай накіраванасці.

Можа, былі і тут нейкія планы, стаяла пэўная задача?

Пачынаеш разбірацца з лёсам той жа Герасімені — і таксама ўзнікаюць пытанні. 2003 год. Допінг. 4 гады дыскваліфікацыі. Але раптам скарачаюць тэрмін удвая. Нонсэнс, які ніхто толкам растлумачыць так і не змог. З чаго б гэта такі атракцыён нечуванай шчодрасці? Дзе і з кім удалося дамовіцца?

Яшчэ адна вяха жыццёвага шляху — тры гады падрыхтоўкі ў ЗША. З кім там мела зносіны, хто апрацоўваў, якія абяцалі ганарары? І чаму менавіта яна цяпер узначаліла гэтыя віленскія фонды? Калі ўсе гэтыя факты выбудаваць у адзін лагічны ланцужок, то прасочваецца некаторая заканамернасць. Спецслужбы не спяць, працуюць, і метады іх уздзеяння на сваіх агентаў бываюць розныя.

Чалавек унутрана можа быць і не згодны з тым, што робіць, але дзявацца няма куды. У маім разуменні не можа спартсмен, які заўсёды падтрымліваў дзяржаву, абараняў яе гонар на міжнароднай арэне, раптам рэзка і ў корані памяняцца, запеўшы зусім іншую песню, — заявіў Кавальчук.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930