Знайсці
06.02.2021 / 09:00РусŁacБел

Тэлеграм стаў блакаваць каналы, якія распаўсюджваюць асабістыя звесткі 

Пра такое рашэнне Павел Дураў, стваральнік папулярнага месенджара Тэлеграм, распавёў на сваёй старонцы. 

За апошнія тыдні месенджар заблакаваў некалькі каналаў, якія выкладвалі ў публічны доступ тэлефонныя нумары і адрасы ўдзельнікаў пратэстаў у Расіі. Разам з імі з'явіліся каналы, дзе публікуюцца хатнія адрасы і тэлефонныя нумары суддзяў, пракурораў, праваахоўнікаў, а таксама журналістаў і медыяменеджараў. У каментарах да запісаў галоўнага падобнага канала з'явіліся пагрозы і абразы.

«Падобнае выкарыстанне Telegram прама супярэчыць нашым правілам, якія забараняюць публічныя заклікі да гвалту. Прымаючы пад увагу эмацыйны напал абстаноўкі ў Расіі, мы старанна аналізавалі сітуацыю, не жадаючы нанесці шкоду паспешным рашэннем.

Аднак у сувязі з гэтымі каналамі ўжо больш за тыдзень не выходзіць экстраннае абнаўленне Telegram для iOS: яно не атрымлівае адабрэнне Apple. У выніку сёння мы прынялі рашэнне заблакаваць праблемныя каналы з асабістымі звесткамі», — гаворыцца ў заяве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930